Звярыны стыль
Звярыны стыль — назва мастацкага стылю, распаўсюджанага ў мастацтве некалькіх старажытных культур. Асноўнай тэматыкай малюнкаў былі жывёлы або часткі іх цела, і складаных кампазіцый з іх, адкуль і назва. Самыя старажытныя ўзоры датуюцца III тысячагоддзем да нашай эры, пасля нашай эры паступова выходзіць з ужытку, але яго элементы часам трапляюцца і пазней. Адным з лепшых узораў гэтага стылю з'яўляецца скіфіскі звярыны стыль.
Звярыны стыль даўнасці адрозніваецца ад абстрактнага звярынага арнаменту VI—XIII стагоддзяў, распаўсюджанага ў раманскім і нарманскім мастацтве, і ад тэраталагічных старажытнарускіх матываў.
Звярыны стыль звязваюць з шанаваннем жывёл і татэмізмам. Першапачаткова сакральныя малюнкі з часам сталі арнаментальным матывам. Найстаражытныя ўзоры звярынага стылю вядомыя ў Егіпце і Міжрэччы з III тысячагоддзя да нашай эры. У II тысячагоддзі да нашай эры звярыны стыль ужо вядомы ў Пярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, Сярэдняй Азіі, Паўднёвай Сібіры, Паволжы, Прыураллі. Найбольшага развіцця звярыны стыль набыў у мастацтве іранамоўных качэўнікаў I тысячагоддзя да нашай эры і першых стагоддзяў нашай эры — гэта скіфа-сармацкі звярыны стыль і мастацтва плямёнаў Паўднёвай Сібіры.
Вытокі
[правіць | правіць зыходнік]Тэорыі тлумачэння паходжання звярынага стылю дзеляцца на дзве групы: адны зыходзяць з таго, што падабенства гэта адбылося канвергентна, на аснове агульных сацыяльна-эканамічных умоў, іншыя — з таго, што падабенства ў стылі ва ўсіх правінцыях тлумачыцца агульным паходжаннем з аднаго цэнтра. Першая група тэорый, па сутнасці, здымае пытанне аб падабенстве, тлумачачы толькі, чаму адлюстроўваюцца звяры: такі ўзровень развіцця рэлігійных уяўленняў[1].
Другая група тэорый дзеліцца на некалькі, адпаведна розным меркаваным цэнтрам паходжання звярынага стылю. Адны з даследчыкаў лічаць, што звярыны стыль Прычарнамор'я ўзыходзіць да іанійскага, а з Прычарнамор'я трапляе ў Сібір). Няма даследчыкаў, якія зводзяць скіфскі звярыны стыль да іянійскага, але другая частка тэорыі — аб пранікнення звярынага стылю ў Сібір з Прычарнамор'я шляхам гандлю і распаўсюджвання качавых формаў побыту — мае паслядоўнікаў (Б. Н. Гракаў і А. І. Мелюкова) . Гэтая тэорыя не тлумачыць, аднак, існавання ў Сібіры карасукскага звярынага стылю. Іншыя даследчыкі лічылі, што звярыны стыль, наадварот, трапляе з Сібіры ў Прычарнамор'е. Тэорыя Е. Мінза, выказаная ў 1913 г., не пацвердзілася пасля распрацоўкі храналогіі сібірскіх старажытнасцяў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Звярыны стыль